Топ-5: навіны 8 сакавіка
Феміністкі паспрабавалі сарваць фотасесію Mark Formelle
Паўаголеныя мужчыны — ўдзельнікі скандальнага відэароліка кампаніі Mark Formelle зладзілі фотасесію з усімі ахвочымі. Акцыя прайшла ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" і была прымеркаваная да Дня жанчын.
Кампанію Mark Formelle многія вінавацілі ў сэксісцкай рэкламе, пасля чаго яна вырашыла зрабіць відэа, у якім жаночую бялізну шыюць атлетычныя мужчыны. Аднак ад папрокаў у сэксізме гэта ніяк не дапамагло.
Больш за тое, фотасесію кампаніі паспрабавалі сарваць абураныя феміністкі.
Скандалам скончыўся бязвізавы прыезд у Беларусь для амерыканскіх піяністаў Анны Луіз Цюржон і Эдварда Цюржона. Яны прыляцелі на фестываль "Duettissimo", карыстаючыся бязвізавым рэжымам, які беларускія ўлады ўвялі з 80 краінамі свету. Аднак няпоўныя пяць сутак памежнікі палічылі ім за шэсць дзён і аштрафавалі на 3000 долараў.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША падрыхтаваў штогадовы даклад па правах чалавека ў свеце за 2016 год. Гэта першы падобны даклад, які апублікавала новая адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа.
Раздзел, прысвечаны Беларусі, складае 56 старонак. У ім асноўнымі праблемамі ў галіне правоў чалавека называюцца няздольнасць грамадзян змяніць уладу праз выбары і звязаныя з гэтым злоўжыванні ўлады.
Расія не хоча залежыць ад тарыфаў Беларускай чыгункі, а таксама чыгункі Літвы. З гэтай мэтай расіяне пабудуюць тры новыя паромы, якія звяжуць Калінінградскую вобласць і астатнюю расійскую тэрыторыю.
Агульны кошт новых паромаў ацэньваецца ў 180 млн долараў. Плануецца, што будаўніцтва пачнецца ўжо ў бягучым годзе. Пры гэтым аналітыкі сцвярджаюць, што акупнасці гэтых паромаў без дзяржпадтрымкі дасягнуць немагчыма.
2000 удзельніц сабраў 8 сакавіка лёгкаатлетычны забег Beauty Run, які прайшоў у беларускай сталіцы. На час спартовага свята рух транспарту ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі быў перакрыты.
Старт і фініш забегу быў прызначаны на плошчы Незалежнасці. Тыя, хто бег 2 км, разварочваўся назад каля ГУМа. Хто абраў для сябе 5-кіламетровую трасу, разварочваўся на плошчы Перамогі.
Сярод іншых у забегу ўзялі ўдзел бронзавая прызёрка Алімпіяды-2012 па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, а таксама "Міс Беларусь-2008" Вольга Хіжанкова.