Топ-менеджары Беларусбанка атрымалі 7,5 і 9 гадоў зняволення

Топ-менеджары Беларусбанка атрымалі 7,5 і 9 гадоў зняволення

8 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд топ-менеджарам Беларусбанка. Экс-першы намеснік старшыні праўлення Генадзь Гаспадарык атрымаў 7,5 года, былы начальнік упраўлення банка Мікалай Цырто — 9 гадоў зняволення. Пакаранне яны будуць адбываць у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У абодвух канфіскуюць маёмасць, інфармуе партал tut.by.

Гаспадарык быў прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а Цырто — у дачы хабару, падбухторванні да дачы хабару. Першы з іх прызнаў віну толькі ў атрыманні хабараў, другі сваю віну прызнаў толькі часткова. Генадзя Гаспадарыка затрымалі супрацоўнікі КДБ летам 2016-га ў момант атрымання 14 тысяч долараў. Следства сцвярджае, што з 2010-га да 2015-га года ён неаднаразова атрымліваў хабар, агулам — больш за 215 тысяч долараў. Каб кампенсаваць страты, Гаспадарык выдаў аблігацыі на суму, якая перавышае 200 тысяч долараў. Цырто абвінавацілі ў атрыманні хабараў на суму 500 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі