Траіх украінскіх чыноўнікаў абяцаюць пакараць за разгон Майдана
Ім выставяць абвінавачанні ў сувязі з падзеямі ў ноч на 30 лістапада ў Кіеве.
Пра гэта заявіла міністар юстыцыі Украіны Алена Лукаш, якую цытуе агенцтва “Інтэрфакс-Украіна”. Яна заявіла пра гэта ў эфіры “Шустэр Live” ў Кіеве ў пятніцу.
Імёнаў чыноўнікаў яна не назвала, бо праваахоўнікі павінны таксама расследаваць заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу ў краіне.
Як паведамлялася, 21 лістапада ўрад Украіны вырашыў не падпісваць Дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У гэты ж дзень, арганізаваўшыся праз сацыяльныя сеткі, людзі выйшлі на Майдан Незалежнасці ў знак пратэсту.
29 лістапада на саміце Усходняга партнэрства ў Вільні Пагадненне не было падпісанае. Каля 4 гадзін раніцы 30 лістапада байцы спэцназу “Беркут” разагналі людзей з Майдану Незалежнасці. Тады паведамлялася аб 35 пацярпелых і 35 затрыманых.