Трампа ўзнагародзілі “Залатой малінай” за найгоршую акторскую працу
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп атрымаў антыпрэмію “Залатая маліна”, якую выдаюць за найгоршыя працы ў кіно. Яе ўручаюць напярэдадні цырымоніі “Оскара”, на якой ушаноўваюць найлепшых кінематаграфістаў.
Трамп атрымаў адразу тры статуэткі ў выглядзе ягады, дзве з іх як найгоршы актор. Першую прысудзілі за ўдзел у дакументальным фільме “Смерць нацыі” рэжысёра Дынеша Д’Соўзы, а другую — за “Фарэнгейт 11/9” Майкла Мура. У абодвух выпадках прэзідэнт ЗША граў самога сябе. Трэцяя “Залатая маліна” дасталася Трампу ў намінацыі “найгоршы акторскі дуэт”, паведамляюць замежныя СМІ.
Фільм “Фарэнгейт 11/9” знялі ў 2018 годзе. Ён прысвечаны крытыцы палітыкі Джорджа Буша-малодшага і сярод іншага былы прэзідэнт абвінавачваецца ў датычнасці да тэракту 11 верасня 2001 года. Таксама ў фільме вядзецца пра прэзідэнцкія выбары 2016 года і пра прэзідэнцтва Трампа.
У фільме “Смерць нацыі” аўтары параўноўваюць ЗША пры Аўрааме Лінкальне і цяперашнім прэзідэнце.