Трансляцыя каля 20 каналаў прыпыненая ў Беларусі

Гэта тычыцца, у прыватнасці, каналаў RTVi, "Наша любімае кіно”, Discovery chanel, Sony Entertainment, Sony SCI-FI, TLC, Sony turbo, Discovery World, Animal Planet, Mezzo, "Шансон ТВ".



Згодна з указам №456 ад 7 кастрычніка 2013 года і пастановай Савету Міністраў Беларусі ад 26 снежня 2013 года, з 1 сакавіка 2014 года спыняецца дзеянне дазволаў на распаўсюд замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі, выдадзеных да 1 студзеня 2014 года. У парадак атрымання ліцэнзіяў уносіцца шэраг зменаў, інфармуе БЕЛТА.



У якасці кампенсацыі ўсім абанентам лічбавага кабельнага тэлебачання адкрыюць паказ усіх дадатковых пакетаў і HD каналаў.



У кампаніі “Космас-ТВ” адзначаюць, што працэс атрымання дазволаў працягваецца. Як толькі праграмадаўцы пададуць неабходны пакет дакументаў для Міністэрства інфармацыі, трансляцыя каналаў адновіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі