Транспарт у Мінску праз снегапад спазняецца да 25 хвілінаў

Транспарт у Мінску праз снегапад спазняецца да 25 хвілінаў

Снегапад у Мінску выклікаў затрымкі ў працы грамадскага транспарту. Пра гэта журналістам БЕЛТА распавялі ў дыспетчарскай службе "Мінсктрансу".

Кіроўцы перайшлі на рэжым "Бездараж", які дазваляе ім не прытрымлівацца графіку, а рухацца ў адпаведнасці з дарожнай сітуацыяй. Гэта выклікала парушэнні графікаў да 25 хвілін па ўсіх напрамках гарадскіх маршрутаў.

Тым часам дарожнікі сталіцы другі раз за суткі апрацоўваюць праезныя часткі вуліцаў супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Пра гэта "Мінск-Навінам" распавялі ў ДВА "Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама". У прыватнасці, на вуліцах Мінска працуе 369 адзінак спецыялізаванай тэхнікі дарожных службаў. Таксама рэагентамі апрацоўваюцца пешаходныя дарожкі, тратуары і г.д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі