Трэнер албанскай зборнай па футболе разлічвае на перамогу на беларусамі

Заўтра зборная Беларусі ў Тыране правядзе чарговы матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2008 супраць Албаніі.
Напярэдадні гульні трэнер гаспадароў Ота Барыч сказаў: "У камандзе добрая атмасфера. Вельмі жадаем адолець Беларусь. Мы павінны зрабіць гэта для таго, каб заняць у выніку чацвёртае месца і падняцца ў рэйтынгу ФІФА напярэдадні жараб'ёўкі адборачнага турніру чэмпіянату свету...

Зборная Беларусі — нядрэнная каманда. Дзіўна, што сёлета яна выступае гэтак няўдала. Упэўнены, патэнцыйна беларусы здольныя на большае. Добра памятаю нашу леташнюю сустрэчу ў Мінску. Тады ў першым тайме гаспадары мелі прыкметную перавагу. Мы ж дапусцілі некалькі грубых памылак у абароне.

Аднак пасля перапынку здолелі значна дадаць і ў выніку звялі гульню да ганаровай нічыі. Але ў Тыране такі вынік нас ужо не задаволіць. Будзем імкнуцца ўзяць тры ачкі".

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі