Трое брэстаўчан адкажуць перад судом за паказ аголеных "пятых кропак"
Трох маладых брэстаўчан жабінкаўскія міліцыянты прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. Нагодай стала тое, што хлопцы дэманстравалі мінакам аголеныя "пятыя кропкі". Удзень 9 траўня, паведамляе БелаПАН, у міліцыю сталі паступаць скаргі ад грамадзян. Усе яны былі сведкамі таго, як трое маладых людзей на мікрааўтобусе "Фольксваген ЛТ-28" дэманстравалі праз адкрытыя бакавыя дзверы і вокны аголеныя задніцы.
Міліцыянты затрымалі аўтамабіль. У ім знаходзіліся восем пасажыраў, якія вярталіся ў Брэст пасля адпачынку на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Трое маладых хуліганаў 22—23 гадоў былі п'яныя.
Ім пагражае некалькі месяцаў арышту, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў. З хуліганаў узята падпіска пра невыязд.
Маладыя людзі сцвярджаюць, што іх дэманстрацыя прызначалася для сяброў, якія нібыта ехалі ў іншай машыне.