Трое мужчын кідалі у амбасаду Ўкраіны ў Маскве яйкі і падлодкі
Праваахоўнымі органамі затрыманы лідэр маскоўскага аддзялення Еўразійскага саюза моладзі Павел Канішчаў, які арганізаваў у нядзелю несанкцыянаваную акцыю ля амбасады Ўкраіны ў Маскве. "27 ліпеня, у дзень ваенна-марскога флота Расіі актывісты ЕСМ закідалі амбасаду Ўкраіны ў Маскве яйкамі, а таксама макетамі атамнай падводнай лодкі", - паведамілі "Інтэрфаксу" у прэс-службе ЕСМ, адзначыўшы, што адзін з макетаў уляцеў у расчыненае акно аднаго з кабінетаў амбасады. Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць планаў выдалення расійскага
флоту, а таксама "дэпартацыі дэпутата Дзярждумы Затуліна з тэрыторыі
Ўкраіны", - сказалі ў прэс-службе. Прадстаўнік ГУЎС Масквы Яўген
Гільдзееў пацвердзіў інфармацыю, удакладніўшы, што ў інцыдэнце ўзялі
ўдзел тры чалавекі: "Трое мужчын, праходзячы ля амбасады Ўкраіны,
кінулі ў яе некалькі яек. Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ля
амбасады, маментальна спынілі хуліганства. Двое ўцяклі, аднаго
затрымалі". Затрыманаму Канішчаву -- 22 гады. Яму пагражае крымінальная
справа за дробнае хуліганства.