Трох мінскіх бяздомных прадалі ў рабства ў Астравецкі раён

Трох мінскіх бяздомных прадалі ў рабства ў Астравецкі раён

Пракуратура Гродзенскай вобласці пачала крымінальную справу па факце гандлю людзьмі, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Падазраванымі па справе праходзяць тры жыхары Брэсцкай вобласці. Увесну 2019 года яны завербавалі трох бяздомных у Мінску і перавезлі іх у Астравецкі раён. Там мужчын прымусілі працаваць жывёлаводамі ў адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Грошы за працу з красавіка па кастрычнік 2019 года падазраваныя забралі сабе — гэта каля 30 тысяч рублёў.

Падазраваным пагражае ад сямі да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі