Труну каралевы Лізаветы II перавезлі з Эдынбурга ў Лондан
Труну каралевы Лізаветы II перавезлі з Эдынбурга ў Лондан. Да панядзелка з ёй можна будзе развітацца.
Як піша "Бі-Бі-Сі", пачынаецца падрыхтоўка да дзяржаўнага пахавання, прызначанага на 19 верасня. У сераду труну каралевы перавязуць на чатыры дні з Букінгемскага палаца ў Вестмінстэрскі палац. У працэсіі па цэнтры Лондана паўдзельнічае кароль Карл III. У Гайд-парку прагучыць салют, будзе званіць Біг-Бен.
Брытанская каралева Лізавета II памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. На троне яна была з лютага 1952-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.