Трусаў: было б лепей, каб беларускую мову сваім указам падтрымаў прэзідэнт

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч запрапанаваў стварыць законапраект, які б пашыраў ужыццё беларускай мовы. Аднак старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Алег Трусаў лічыць, што ў гэтым пытанні больш карысным быў бы дэкрэт кіраўніка краіны.

Алег Трусаў: “Адна справа словы, а другая — закон. Таму думаю, што лепей было б дэкрэт прэзідэнта, таму што гэты закон яны будуць 10 гадоў прымаць”.

Алег Трусаў упэўнены, што сітуацыю з беларускай мовай у нашай краіне можна палепшыць цягам аднаго дня. Праўда, для гэтага патрэбны загад Аляксандра Лукашэнкі.

Дарэчы, змяніць заканадаўства, каб пашырыць ужыванне беларускай мовы, ТБМ прапанавала яшчэ ў пачатку гэтага года. Іх ініцыятыву зараз і падтрымаў дэпутат Уладзімір Здановіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі