Трыб'ют маладосці ці Корж у "Мінск-Арэне", частка 2 (фотарэпартаж)

16 снежня ў "Мінск-Арэне" Макс Корж паўтарае свой жа подзвіг чатырохгадовай даўніны: збірае поўную залу. Цалкам і на 100 адсоткаў. Паўгадзіны пачакаўшы, пакуль прыйдуць усе, Корж вітае "Мінск" і кажа, што за гэтыя чатыры гады ён напісаў вельмі шмат песень. Пры чым большасць з іх — менавіта ў Мінску: на Розачцы і насупраць — на Грушаўцы.

Увогуле Корж шмат гаворыць. Для 15-гадовых, якіх тут процьма (для іх музыка квіткі зрабіў таннымі, па 15 рублёў) — ён старэйшы таварыш. Для 30-гадовых — сусед, які так жа, як яны, ездзіць па горадзе на маршрутцы, гадуе дачку, працуе.

"Галоўнае, не ляжаць на канапе, а займацца тым, што табе па душы", — простымі і зразумелымі словамі Корж даносіць 15-ці тысячам прапісныя ісціны. І яго чуюць. Чуюць школьнікі ад 6-ці да 17-ці, хіпстары, якія толькі што выйшлі з барбершопу, падстрыгшы бараду, моладзь з раёна ў спартыўнай вопратцы, дзяўчаты ў празрыстых блузках, футрах ці і ў цішотках са словамі песень Каржа. Сёння тут сапраўдны трыб'ют маладосці, шчырасці і свабоды, і нічога, што на ганку "арэны" пасля 21.00 збіраюцца купкамі бацькі — прыйшлі па любімых дзетак.

"Почему так больно сильно", — спявае зала, зрываючы галасы. З фан-зоны ахоўнікі выносяць беспрытомных дзяўчат — градус эмоцый і слэму на максімуме. Вада, якой Корж з бандай абліваюць публіку, мала дапамагае. У слэме разбіваюцца галовы і рукі. Але хіба ў такі момант звяртаеш на гэта ўвагу?!

Трыб'ют маладосці ці Корж у "Мінск-Арэне", частка 2 (фотарэпартаж)

"Тыя, хто два гады таму слэміўся тут, на танцполе, сёння сядзяць на трыбунах разам са сваімі жонкамі", — працягвае Корж паміж песнямі. Музыка закранае безліч тэм, якія тут, побач: "не паўтарайце маёй памылкі — я не памятаю, як прайшоў мой выпускны: не трэба рабіць так, як я", кажа пра шкоду наркотыкаў і нават уздымае праблему разводаў. Заводзіць мядляк:

"Дзе, як ні тут, вы яшчэ патанчыце павольны танец? Не на рэйве ж якім. І запомніце тую, з якой сёння танчыце, бо потым будзеце шукаць"...

Трыб'ют маладосці ці Корж у "Мінск-Арэне", частка 2 (фотарэпартаж)

Ну а цяпер фота на памяць з, безумоўна, галоўнага беларускага канцэрта 2017-га года! Абавязкова паглядзіце іх праз 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі