Трыкі прадставіў цяжкае відэа пра дзяўчыну і вайну

Трыкі экранізаваў чарговы трэк са свайго апошняга альбома "Adrian Thaws". Аўтарам роліка "My Palestine Girl" выступілі Славэк Вахала і Себасц'ян Юшчык. А галоўную жаночую ролю выканала палестынка Зоя Аль-Рабу.


Нагадаем, апошняя пласцінка "Adrian Thaws", названая пашпартным імем Трыкі, выйшла 8 верасня. Неарыгінальную назву кружэлкі музыка патлумачыў так: "Эй, вы ж не ведаеце мяне па-сапраўднаму". Лонгплэй стаў цалкам незалежным і самастойна спрадзюсаваным рэлізам Трыкі, і нават выйшаў на ўласным лэйбле брытанца.

Паводле music.com.ua

Фота: www.dominorecordco.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі