Туркменскія студэнты-"педагогі" збілі мазырчука (відэа)

Як паведамляе тэлеканал "Мазыр", уначы студэнты адправіліся ў краму, размешчаную недалёка ад іх інтэрната. Па дарозе яны сустрэлі яшчэ адну кампанію, што складалася з некалькіх мясцовых хлопцаў і дзяўчыны. З не вядомай пакуль прычыны пачалася бойка.



Відавочцы здарэння кажуць, што спыніць яе паспрабаваў малады чалавек. Але на дапамогу сваім суайчыннікам прыбеглі іншыя студэнты-туркмены. У выніку мазырчук з траўмамі і цялеснымі пашкоджаннямі ён трапіў у гарадскую лякарню. Па факце здарэння праваахоўнікі пачалі крымінальную справу.



Дарэчы, толькі ад пачатку 2013 года па Гомельскай вобласці было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці каля 100 студэнтаў — грамадзян іншых краін. Некалькі з іх, у тым ліку студэнты Мазырскага педуніверсітэта, былі дэпартаваныя з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі