Tut.by: Уладальніка ўніверсама "Цэнтральны" падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў

Tut.by: Уладальніка ўніверсама "Цэнтральны" падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць кампаніі "НП-Сэрвіс" Івана Беразоўскага. Фірму падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе tut.by.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч пацвердзіў: "Крымінальная справа пачатая па ч.2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Сёння, 10 студзеня, па даручэнні следчых супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС у межах гэтай крымінальнай справы ў офісных памяшканнях кампаніі былі праведзеныя працэсуальныя дзеянні — гэта значыць, ператрусы".

"НП-Сэрвіс" займаецца дыстрыбуцыяй харчовых тавараў. Саўладальнік кампаніі Іван Беразоўскі таксама кантралюе сетку з больш чым 50 харчовых крамаў "Домашний" і ўніверсам "Цэнтральны" ў Мінску.

Паводле інфармацыі tut.by, у пятніцу, 5 студзеня, у кампаніі арыштавалі рахункі. Сума прэтэнзій да "НП-Сэрвіс" — менш за 1 мільён долараў. 

Сам Іван Беразоўскі, паводле інфармацыі tut.by, знаходзіцца ў Лондане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі