У 2014 годзе сярэдняя загрузка мінскіх гатэляў склала каля 32%

Сярэдняя загрузка мінскіх гатэляў у 2014 годзе склала 32,4%. У параўнанні з папярэднім, 2013-м, яна знізілася на 16,9%, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што мінулы год быў абвешчаны ў Беларусі Годам гасціннасці, краіна прымала чэмпіянат свету па хакеі. Да яго ў сталіцы было пабудавана некалькі новых гатэляў.

Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, у 2014 годзе турыстаў прымалі 39 гатэляў, 6 гатэльных комплексаў, 4 хостэлы і 11 іншых устаноў такога роду. Іх аднаразовая ёмістасць на канец 2014 склала 10 400 месцаў.

Тры мінскія гатэлі маюць катэгорыю "пяць зорак", чатыры — "чатыры зоркі", дзевяць гатэляў і тры гатэльныя комплексы — "тры зоркі", пяць гатэляў — "дзве зоркі".

Агулам у 2014 годзе ў сталічных гатэлях і гатэльных установах пражывала каля 505 тысяч чалавек — гэта на 13,3% больш, чым у 2013-м.

Фота — kvartirant.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі