У 2017 годзе ў Беларусі бензін даражэць не будзе
У 2017 годзе ў Беларусі бензін даражэць не будзе. Аб гэтым у аўторак паведаміў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.
На пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваліся пытанні зменаў у падаткаабкладанні і праект бюджэту на наступны год, намеснік міністра фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў заявіў, што ў наступным годзе "рост коштаў на бензін" не плануецца.
"У сваіх разліках мы рост коштаў не плануем", ― падкрэсліў Селіверстаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў.
Праект бюджэту Беларусі-2017: цана нафты — 35 долараў за барэль