У 2021 годзе ў Польшчу з Беларусі спрабавалі прарвацца больш за 39 000 мігрантаў
У гэтым месяцы было 1200 такіх выпадкаў / фота Памежнай службы Польшчы
У 2021 годзе ў Польшчу з Беларусі незаконна спрабавалі патрапіць больш за 39 тысяч чалавек. У гэтым месяцы было 1200 такіх выпадкаў, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Па інфармацыі польскіх памежнікаў, за мінулыя суткі 32 чалавекі спрабавалі незаконна перасекчы беларуска-польскую мяжу.
Міграцыйны крызіс напярэдадні быў у цэнтры ўвагі кіраўнікоў краін ЕС. Тэму абмяркоўвалі на саміце Еўразвяза. У выніку заяве было адзначана, што ўдзельнікі сустрэчы асуджаюць дзеянні Мінска па "інструменталізацыі мігрантаў і бежанцаў". Акрамя таго, было заяўлена аб гатоўнасці прыняць новыя санкцыі супраць Беларусі "ў выпадку неабходнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.