У 2024 годзе пройдуць выбары ў парламент і Усебеларускі народны сход
25 лютага 2024 года ў Беларусі пройдуць парламенскія выбары. Цягам 60 дзён пасля выбараў у парламент адбудуцца яшчэ адны — выбары ва Усебеларускі народны сход. Пра гэта на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка распавёў кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
"Я рады, што мы ўсё ж такі націск робім на працу цяперашняга парламента. Таму што дэпутаты ўжо дасведчаныя, уцягнуліся ў працу. І зараз вялікі масіў нарматыўна-прававой работы. Нам трэба прыняць мора законаў у развіццё палажэнняў новай Канстытуцыі, — пракаментаваў навіну Лукашэнка. — І самае галоўнае, пытанні ўлады. Усебеларускі народны сход. Гэта новыя законы. І па эканоміцы давядзецца недзе карэктавацца, і пераразмеркаванне паўнамоцтваў і гэтак далей. Што мы, у прынцыпе, робім ужо даўно".
Апошнія выбары ў беларускі парламент адбыліся ў 2019 годзе. У яго склад не ўваўшоў ніводны кандыдат, альтэрнатыўны ўладзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.