У 47 гадоў памёр футбольны трэнер Уладзімір Журавель
На 48-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі футбольны трэнер Уладзімір Журавель. Працяглы час ён змагаўся з цяжкай хваробай, інфармуе "Прессбол".
Журавель быў футбалістам, найбольш выступаў за мінскае "Дынама", у якім і пачынаў сваю клубную кар'еру. У 1990-я быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2005 годзе, працаваў з жодзінскім "Тарпеда", салігорскім "Шахцёрам", з мінскім "Дынама". У 2015-м трэніраваў у Малдове каманду "Дачыя", пасля былі "Гомель", які ён вярнуў у вышэйшую лігу, і брэсцкае "Дынама", з якім выйграў Кубак Беларусі. Сёлета Уладзімір Журавель працаваў з карагандзінскім "Шахцёрам". Гэты клуб ён пакінуў летам і ўжо нікуды не ўладкоўваўся.