У Абдзіхолікава ўжо 26 галоў, у Хвашчынскага — 20

Бабір Абдзіхолікаў (справа) / vk.com/energetikbgu
Бабір Абдзіхолікаў (справа) / vk.com/energetikbgu

Па выніках 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе чэмпіён вызначаны не быў. "Шахцёр" у гасцях перамог "Слуцк" — 1:0, але "Энергетык-БДУ" выйграў таксама ў гасцях у "Гомеля" — 2:1. БАТЭ атрымаў перамогу над "Мінскам" — 3:2, а мінскае "Дынама" абыграла "Нёман" — 2:0.

У "Шахцёра" 62 ачкі. Шанцы на залатыя медалі мае і "Энергетык-БДУ" — 60 ачкоў. На бронзавыя медалі прэтэндуюць БАТЭ і мінскія дынамаўцы, у якіх па 56 ачкоў. Усё вырашыцца ў 30-м туры. 12 лістапада згуляюць "Шахцёр" і "Белшына", "Энергетык-БДУ" і мінскае "Дынама", "Арсенал" і БАТЭ.

Найлепшы бамбардзір першынства, легіянер з Узбекістана Бабір Абдзіхолікаў, які гуляе за "Энергетык-БДУ", забіў яшчэ адзін гол, цяпер іх у яго 26. Чарговыя два галы забіў Уладзімір Хвашчынскі з "Мінска", іх у яго 20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі