У адкрыты доступ трапілі базы даных "Белгазпрамбанка" і інтэрнэт-крамы nlstar.by

Хакеры ўзламалі базы даных Белгазпрамбанка і nlstar.by / pixabay.com
Хакеры ўзламалі базы даных Белгазпрамбанка і nlstar.by / pixabay.com

Хакеры выклалі ў адкрыты доступ у інтэрнэце базы даных "Белгазпрамбанка" і інтэрнэт-крамы nlstar.by, паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Адкрытыя звесткі "Белгазпрамбанка" даюць доступ да даных 41,9 тысячы кліентаў. Гэта імёны, прозвішчы, даты нараджэння, адрасы і нумары тэлефонаў, а таксама спасылкі на профілі ў сацсетках кліентаў. Частка даных зашыфраваная.

Таксама хакеры выклалі базу даных на 85 тысяч кліентаў інтэрнэт-крамы nlstar.by. База змяшчае наступныя звесткі: прозвішча, імя, нумары тэлефонаў, серыя і нумар пашпарта, e-mail, горад, дата нараджэння.

Спецыялісты рэкамендуюць змяніць лагіны і паролі ад акаўнтаў на сайтах nlstar.by і belgazprombank.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі