У Афганістане галасуюць польскія салдаты, а ўчасткі ў ЗША зачыніліся

У нядзелю ў Польшчы праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Яшчэ ніколі столькі палякаў не галасавала па-за месцам жыхарства. Некаторыя курортныя мясцовасці працягваюць штурмаваць турысты. Яны прыходзяць на ўчасткі па дарозе на мора — з парасонамі, пляжнымі рушнікамі ды гумавымі кругамі.  У мясцовасці Рэваль да 13-й гадзіны прагалавала больш за 64% выбарцаў. Калі ўсе жадаючыя не паспеюць прагаласаваць да 20-й вечара, выбарчыя камісіі будуць працаваць да поўначы, паведаміла Газеце Выборчай упаўнаважаная па выбарах у мясцовасці Рэваль:

“Мы дамовіліся з Дзяржвыбаркамам, што калі будзе такая неабходнасць, то на тэрыторыі нашай мясцовасці мы працягнем час працы камісіі на ўчастках у нашай мясцовасці. Мы абслужым усіх, нават калі трэба будзе працаваць да поўначы”.

Як паведамляе Дзяржвыбаркам, ужо больш за 10 курортных мясцовасцяў звярнулася за дадатковымі бюлетэнямі.

4 ліпеня галасуюць таксама польскія салдаты ў Афганістане, а вось выбарчыя ўчасткі для польскіх грамадзян у ЗША ўжо зачыненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі