У амбасадзе Беларусі не каментуюць затрыманне ў Маскве беларуса з бомбай
Беларуская амбасада ў Маскве пакуль ніяк не адрэагавала на затрыманне грамадзяніна нашай краіны, у якога знайшлі выбуховае прыстасаванне. У прыёмнай дыппрадстаўніцтва Еўрарадыё параілі звярнуцца па каментар у панядзелак.
“Вам сёння ніхто не адкажа на гэтае пытанне, але калі патэлефануеце ў панядзелак, то, напэўна, знойдуцца людзі, якія пра гэта пагавораць”.
Нагадаем, у пятніцу супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў цэнтры Масквы беспрацоўнага грамадзяніна Беларусі, у якога знайшлі выбуховае прыстасаванне.
Як паведаміла агенцтва "РИА Новости" са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах, самаробная бомба складаецца з корпуса гранаты Ф-1 і 55 грамаў трацілу. Затрыманага даставілі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, каб высветліць крыніцу і матывы набыцця выбухоўкі.