У Амстэрдаме абмяжуюць экскурсіі ў “квартал чырвоных ліхтароў”

У Амстэрдаме абмяжуюць экскурсіі ў “квартал чырвоных ліхтароў”

Муніцыпалітэт Амстэрдама абмяжуе экскурсіі ў “квартал чырвоных ліхтароў”. З красавіка гэтага года групы турыстаў з пяці і болей асобаў павінны будуць браць спецыяльны дазвол на візіт у мясціны, славутыя сваімі публічнымі дамамі. Таксама ў гэтым квартале забароняць спажываць алкаголь і наркотыкі. Забаронена і разглядваць прастытутак у вітрынах — гід павінен будзе паклапаціцца пра тое, каб экскурсійная група стаяла спінай да дзяўчатаў.

Да ўсіх гэтых абмежаванняў уводзіцца афіцыйная забарона на фотаздымку ў квартале. Экскурсіі павінны стаць ціхімі і заканчвацца ў 23.00. Перад пачаткам экскурсіі гід павінен будзе прасіць турыстаў, каб тыя праявілі павагу да мясцовых жыхароў, прадпрымальнікаў і супрацоўніц сэкс-індустрыі.

У выпадку парушэння правілаў незалежнага экскурсавода аштрафуюць на 190 еўра, а для акрэдытаваных турыстычных кампаніяў штраф складзе 950 еўра. Пасля трох парушэнняў гіда могуць пазбавіць ліцэнзіі, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі