У Англіі памерла сама старая котка ў свеце (фота, відэа)
Попі жыла ў сям'і Уэстаў у графстве Дорсэт.
Ёй было 24 гады і 2 месяцы. У траўні Попі афіцыйна ўнеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найстарэйшую котку ў свеце. Апошнім часам яна хварэла. Лячэнне не дапамагло і Попі памерла 6 чэрвеня, паведамляе газета Daily Mail.
Адзначым, што, паводле інфармацыі выдаўцоў Кнігі рэкордаў Гінэса, найбольш пражыла котка Крым Паф з амерыканскага штата Тэхас — 38 гадоў.