Тэракт у Анкары, загінулі 37 чалавек, 125 параненыя

Тэракт у Анкары, загінулі 37 чалавек, 125 параненыя

Увечары 13 сакавіка ў Анкары, сталіцы Турцыі, адбыўся выбух, ад якога пацярпелі шмат людзей, паведамляюць СМІ.

Выбух адбыўся каля галоўнай аўтобуснай станцыі на бульвары Атацюрка. У адным са сквераў узарваўся наладаваны выбухоўкай аўтамабіль. Пасля выбуху загарэлася некалькі іншых аўто.

Загінулі 37 чалавек, 125 параненыя.

Нагадаем, што вялікі выбух у Анкары адбыўся 17 лютага. Тады пры выбуху аўтамабіля, наладаванага выбухоўкай, загінулі 28 чалавек, больш за 60 атрымалі раненні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі