У Анкары застрэлілі амбасадара Расіі ў Турцыі

У Анкары застрэлілі амбасадара Расіі ў Турцыі

У цэнтры сучаснага мастацтва ў Анкары невядомыя напалі на амбасадара Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, перадае РБК.

Здарэнне адбылося падчас адкрыцця фотавыставы. Паводле звестак СМІ, у Карлава стралялі, калі ён выступаў з прамовай з трыбуны ў галерэі. Дыпламат атрымаў сур'ёзныя раненні, ён шпіталізаваны ў крытычным стане. Пазней стала вядома, што Карлаў памёр ад атрыманых раненняў.

Ёсць звесткі, што разам з Карлавым былі параненыя яшчэ тры чалавекі.

Нападніка, які адкрыў страляніну, нейтралізавалі. Неафіцыйна паведамляецца, быццам ён выпускнік Ізмірскай паліцэйскай школы.

Турэцкія СМІ пішуць, што было чуваць ад 15 да 20 стрэлаў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, зламыснікі змаглі трапіць у галерэю, паказаўшы на ўваходзе пасведчанні паліцэйскіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі