У Аршанскім раёне супрацоўніца банка разыграла рабаўніцтва
У Аршанскім раёне супрацоўніца банка звярнулася ў праваахоўныя органы з інфармацыяй пра тое, што на яе напаў невядомы. Ад нанесенага ім удару яна нібыта страціла прытомнасць. У гэты час рабаўнік забраў у жанчыны ключы і выкраў больш за 19 мільёнаў рублёў. Міліцыянты адразу распачалі крымінальную справу па артыкуле “крадзеж у асабліва буйным памеры”.
Былі праведзеныя адпаведныя аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы. Сабраўшы ўсе доказы, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Оршы і УУС Віцебскага аблвыканкаму прыйшлі да высновы, што…рабаўніцтва не было — яго імітавала сама супрацоўніца банка.
Грошы былі скрадзеныя раней, а мэтай звароту ў міліцыю стала ўтойванне правапарушэння. Пасля затрымання жанчына прызналася ў зробленым. Цяпер ёй пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.