У Аўстраліі спёка паставіла рэкорд — 47,3 градуса вышэй за нуль

У Аўстраліі спёка паставіла рэкорд — 47,3 градуса вышэй за нуль

У аўстралійскім Сіднэі зафіксавалі тэмпературны рэкорд — +47,3 градуса. Такой гарачыні тут не было ўжо 80 гадоў. Апошнім разам гэтулькі высокая тэмпература паветра назіралася тут ажно ў 1939 годзе — тады слупок тэрмометра паказваў +49 градусаў.

Метэаролагі мяркуюць, што цяперашняя спёка выкліканая зменай клімату, таму надвор’е можа стаць яшчэ больш экстрэмальным. Выратавальнікі папярэджваюць аб небяспецы пажараў. У горадзе бясплатна раздаюць пітную ваду. Некалькі чалавек ад моцнай спёкі былі шпіталізаваныя, паведамляюць замежныя СМІ.

Аўстралія знаходзіцца ў паўднёвым паўшар’і, таму зімовыя месяцы там самая гарачая пара году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі