У аўторак курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся
У аўторак, 6 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пайшоў наніз — з 1,9714 да 1,9649 беларускага рубля, зменшыўся і курс еўра — з 2,4241 да 2,4236 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4743 беларускага (у панядзелак — 3,4524).
Курс беларускага рубля знізіўся да кошыка валютаў на 0,22%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 сакавіка курс долара ЗША вырас — з 1,9611 да 1,9714 беларускага рубля, працягнуў расці і курс еўра — з 2,4154 да 2,4241 рубля.