У аўторак месцамі ў Брэсцкай вобласці будзе да +35 градусаў
Спёка за некалькі дзён да восені / pixabay.com
Праз спёку сіноптыкі аб'явілі ў Беларусі на аўторак, 29 жніўня, аранжавы ўзровень небяспекі. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (на поўдні — да 20 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +23 на поўначы краіны да +34 на поўдні. Месцамі ў Брэсцкай вобласці будзе да +35 градусаў.
У Беларусі магчымыя кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы, але таксама толькі месцамі.
Спёка захаваецца і ў сераду. Але на захадзе краіны чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. У чацвер спёка крыху адступіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.