У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд

Зіма ў Беларусі / t.me/tropinki
Зіма ў Беларусі / t.me/tropinki

У аўторак, 27 снежня, у Беларусі прагназуюць снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны снег уначы і раніцай у асобных раёнах на паўночным усходзе краіны, а таксама пра галалёд удзень на ўсходзе.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -8 градусаў на паўночным усходзе да +5 на паўднёвым захадзе (у Мінску — 2-7 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да +6 (у сталіцы — ад 0 да +5 градусаў).

У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі месцамі дождж, моцны снег, галалёд

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі