У аўторак у Беларусі захаваецца цёплае надвор’е з дажджамі і навальніцамі

У аўторак у Беларусі захаваецца цёплае надвор’е з дажджамі і навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 21 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, пры гэтым магчымыя навальніцы, а месцамі — моцныя залевы. Удзень у асобных паўднёвых раёнах прагназуецца град.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, 3-8 метраў за секунду, але пры навальніцах яго парывы дасягнуць 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-22 градусы вышэй за нуль, а ўдзень будзе +23 - +29, на паўднёвым усходзе слупкі тэрмометраў могуць узняцца да 30-34 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Рабаў: У Беларусі да канца тыдня захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі