У аварыі ў цэнтры Мінска пацярпелі 5 чалавек, сярод іх двое дзяцей
На месцы аварыі / t.me/gaiminsk/
У аварыі ў цэнтры Мінска з удзелам таксоўкі пацярпелі 5 чалавек: два кіроўцы і тры пасажыры. Як паведамляе прэс-служба ДАІ, здарэнне адбылося ў аўторак каля 13-й гадзіны. На скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал сутыкнуліся два легкавікі — Peugeot і Lada.
Мінаховы здароўя паведамляе, што сярод пяці пацярпелых двое дзяцей. З месца аварыі пацярпелых завезлі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, 4-ю бальніцу Мінска і Мінскую абласную бальніцу. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку траўмы ўнутраных органаў, чэрапна-мазгавыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.