У аварыі ў Петрыкаўскім раёне адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы
На месцы аварыі / t.me/uvdgomel/
У аварыі ў Петрыкаўскім раёне адзін чалавек загінуў, трое атрымалі траўмы. Сярод пацярпелых — 4-гадовая дзяўчынка, паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.
ДТЗ адбылося ў сераду каля 16-й гадзіны. 41-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель Астра", выязджаючы на аўтадарогу М-10 ("мяжа РФ — Гомель — Кобрын"), не прапусціў "Пежо", якому мусіў прадаставіць перавагу. Адбылося сутыкненне.
44-гадовы кіроўца "Пежо" ад атрыманых траўмаў памёр у "хуткай". Кіроўцу "Опель Астра" і пасажыраў з "Пежо" (35-гадовую жанчыну і дзіця) завезлі ў бальніцу. Адзначаецца, што дзяўчынка не атрымала сур'ёзных траўмаў, паколькі была ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.