У аварыі ў Расіі загінуў беларус з 12-гадовай дачкой
12 жніўня каля 7-й раніцы ў аварыі на трасе "Каўказ" у Стаўрапальскім краі Расіі загінуў беларус з 12-гадовай дачкой. Аўтамабіль Lada Vesta, у якім была сям'я з Беларусі, раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху і трапіў пад грузавік. Мяркуецца, што кіроўца легкавіка мог заснуць. Дзве пасажыркі атрымалі траўмы і трапілі ў бальніцу. Пракуратура праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.