У Бабруйску з'явяцца ўласныя ёгі

Цяпер і ў Бабруйску  можна заняцца аштанга, шывананда, кундаліні, хатха-ёгай і ўніверсальнай ёгай. "Ёга — гэта ўдасканаленне цела, духу і стылю жыцця. З яе дапамогай можна шмат што выправіць у жыцці. На сваіх занятках мы інтэгруем розныя стылі", — кажа кіраўніца секцыі Варвара Міцэвіч.  Кошты — ад 90 да 150 тыс. рублёў за месячны абанемент і ад 7 да 14 тыс. за разавы занятак. Інструктарамі з'яўляюцца пераважна прыезджыя з Мінску.

Агулам у свеце ёгай займаюцца да 700 млн чалавек, гэтая дысцыпліна ўжо каля 20 гадоў перажывае бум як альтэрнатыва спорту.

У Беларусі ёгай пад кіраўніцтвам інструктара можна заняцца ў Брэсце, Бабруйску, Гомелі, Магілёве, Мазыры і ў Мінску. Вывучыцца на інструктара ёгі можна ў суседняй Польшчы за 2-4 тысячы долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі