У Баку студэнты будуць вучыць беларускую мову
Як паведамляе 1news.az, у Баку адбудзецца цырымонія закладкі новага будынка беларускай амбасады.
Ужо вылучаны ўчастак, вядуцца падрыхтоўчыя працы, удакладняецца плошча будынка. Закладка падмурка можа адбыцца ў рамках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Баку, паведаміў амбасадар Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч.
Паведамляецца таксама, што ў бліжэйшыя дні ў Азербайджанскім інстытуце моваў адкрыецца кабінет вывучэння беларускай мовы і культуры.