У бальніцы памерлі двое пацярпелых у аварыі ў Браслаўскім раёне

На месцы аварыі / sk.gov.by
На месцы аварыі / sk.gov.by

У бальніцы памерлі двое пацярпелых у аварыі ў Браслаўскім раёне. Увечары 13 траўня на аўтадарозе "Браслаў — Паставы — Мядзел" сутыкнуліся фура і легкавік Fiat. Траўмы атрымалі шэсць пасажыраў апошняга (у легкавіку было 7 чалавек), іх шпіталізавалі (большасць — у рэанімацыю). Спачатку ад атрыманых траўмаў памерла 53-гадовая жанчына, у панядзелак стала вядома пра смерць 51-гадовага мужчыны. Кіроўцы сур'ёзных траўмаў не атрымалі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні 23-гадовага кіроўцы грузавіка, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Яго затрымалі. Сцвярджаецца, што кіроўца фуры пры павароце налева не саступіў дарогу легкавіку, што і стала прычынай аварыі.

У бальніцы памерлі двое пацярпелых у аварыі ў Браслаўскім раёне
sk.gov.by
У бальніцы памерлі двое пацярпелых у аварыі ў Браслаўскім раёне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі