У барах на Зыбіцкай зноў зладзілі начную праверку
У барах на сталічнай вуліцы Зыбіцкай зноў зладзілі начную праверку: а першай ночы туды завіталі прадстаўнікі МАРГ, міграцыйнага кантролю і санстанцыі. Іх суправаджаў АМАП.
Наведнікаў кантралёры не чапалі, але мелі шмат пытанняў да персаналу: праверка прыйшла ў бары “Туманы”, “Банкі бутэлькі”, “4-4-2”, “Вінны год” і многія іншыя ўстановы. Кантралёры фатаграфавалі бары, якія павінны былі працаваць да першай ночы, але не закрыліся пасля гэтага часу, патрабавалі дакументы на асобаў з “нярускім” прозвішчам сярод супрацоўнікаў, піша kyky.org. Прычым іх не цікавіла, што сярод ночы дакументы могуць быць у бухгалтэрыі.
Вынікі начнога рэйду невядомыя.