У Баранавічах адпусцілі ўсіх затрыманых, акрамя Севярынца

У Баранавічах адпусцілі ўсіх затрыманых. Суд над Паўлам Севярынцам завяршыўся. Праз гадзіну чакаецца абвяшчэнне прысуду.
Усім астатнім далі позвы на розныя дні, у асноўным на 26 верасня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Марыя Савушкіна.

Нагадаем, сёння раніцай у Баранавічах пачаўся суд над Яраславам Грышчэнем, якога абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Падтрымаць маладзёна з’ехалася моладзь з розных гарадоў, а таксама вядомыя палітыкі.

У залю прапусцілі толькі прадстаўніка амерыканскай амбасады і Аляксандра Мілінкевіча. Каля сотні чалавек засталіся каля будынка суда. Яны разгарнулі расцяжку “Зараз не 1937-мы” і ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыянты акружылі прысутных і затрымалі 22 чалавекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі