У Баранавічах міліцыянты знайшлі ў аднарукага жабрака другую руку

Баранавіцкая міліцыя вырашыла праверыць асобу жабрака, які стала просіць міласціну на адной з цэнтральных вуліц горада – Савецкай.
Людзі шкадавалі аднарукага мужчыну і падавалі яму грошы. Як аказалася, дарма. Міліцыянты знайшлі яго другую руку. Высветлілася, яна была прывязаная да цела. Зараз жабраку-махляру давядзецца змяніць альбо “месца дыслакацыі”, альбо амплуа.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі