У Баранавічах скралі тону меднага дроту з-пад носу ў міліцыі
Тону меднага дроту скралі са склада Беларускай чыгункі, якую пастаянна вартуюць. Мала таго, склад знаходзіцца насупраць аддзела ўнутраных спраў на транспарце.
Міліцыя падазрае, што злодзеяў навёў нехта з работнікаў склада. Кілаграм медзі на рынку цяпер каштуе 2-4 долары. Дарэчы, раней у Баранавічах за ноч скралі 25 буйнагабарытных жалезабетонных пліт.