У Баранавічы запрасілі рабочых з Паўднёвай Азіі
Спецыялістаў з Народнай Рэспублікі Бангладэш чакае Баранавіцкае баваўнянае аб’яднанне.
Адміністрацыя прадпрыемства пайшла на такі крок, адчуўшы востры дэфіцыт кадраў. Асабліва на прадпрыемстве чакаюць ткалляў, якіх найбольш не хапае на прадзільна-ткацкай фабрыцы.
Між тым, у горадзе ёсць два каледжы, якія рыхтуюць спецыялістаў для лёгкай прамысловасці, у тым ліку і для Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання (былое ГПТВ №5 тэкстыльшчыкаў і былы тэхнікум лёгкай прамысловасці).
Дарэчы, у Бангладэш насельніцтва больш, чым у суседняй Расіі. Напрыклад, толькі ў горадзе Дака жыхароў больш, чым ва ўсёй Беларусі — каля 12 мільёнаў чалавек.
Фота — daypic.ru