У Барысаве шукаюць зламыснікаў, якія ўначы скралі дрэвы, што раслі каля дома
Ссеклі дрэва (ілюстрацыйнае фота)
У Барысаве шукаюць зламыснікаў, якія ўначы скралі дрэвы, што раслі каля дома. Мужчыны трапілі на камеры відэаназірання.
Здарэнне адбылося на вуліцы Камінскага. Уначы 2 чалавекі ссеклі 5 дрэў і забралі іх з сабой на тачцы. Мясцовыя жыхары кажуць, што садзілі дрэвы побач з домам за свае грошы. Цяпер гэтым пытаннем займаецца міліцыя.
Раённая газета заклікае зламыснікаў "лепш прыйсці з павіннай".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.