У Беларусь на рэдкім веламабілі прыехаў немец, яго спынялі даішнікі

У Беларусь на рэдкім веламабілі прыехаў немец, яго спынялі даішнікі

У Беларусь на рэдкім веламабілі прыехаў немец. Ён пераехаў праз мяжу ў Брэсце і праз Драгічын, Пінск, Лунінец, Мікашэвічы і Слуцк ужо дабраўся да Мінска. Здымкі свайго падарожжа па нашай краіне замежнік змяшчае ў Instagram. Пішуць пра яго і беларускія мясцовыя СМІ. У Драгічыне супрацоўнікі ДАІ былі здзіўленыя, калі пабачылі на дарозе незвычайны від транспарту. Яны праверылі ў немца дакументы і дазволілі яму працягваць рух.

У Беларусь на рэдкім веламабілі прыехаў немец, яго спынялі даішнікі
Праверка на дарозе ў Драгічыне / 1reg.by

Трохколавы веламабіль, на якім замежнік даехаў да беларускай сталіцы, вырабляецца ў Нідэрландах і каштуе да 8 тысяч еўара (яго збіраюць уручную). Яго хуткасць не перавышае 50 кіламетраў за гадзіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі