У Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Германіі
![У Беларусь прыедзе міністр замежных спраў Германіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1500082689.jpg.webp?itok=HgatLgCt)
У Беларусь прыедзе віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль. Яго рабочы візіт адбудзецца 17 лістапада. Прэс-служба МЗС Беларусі адзначае, што запланаваная сустрэча Габрыэля з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Мяркуецца, што будзе абмеркавана не толькі супрацоўніцтва Беларусі і Германіі, але і перспектывы развіцця дыялогу паміж нашай краінай і Еўрасаюзам.
Міністр замежных спраў Германіі возьме ўдзел у “Мінскім форуме-2017”.