У Беларусь прывязуць 3 млн доз кітайскай вакцыны

У Беларусь прывязуць 3 млн доз кітайскай вакцыны

21 студзеня ў Беларусь рэйсам з КНР прывязуць 3 млн доз кітайскай вакцыны SARS-CoV — 2 Vaccine (Vero Cell). Як адзначае Мінаховы здароўя, раней такіх вялікіх партый не было. Палова вакцын была набытая ў КНР, іншая палова — кітайская дапамога. Іх перададуць на склады "Белфармацыі".

З нагоды прыбыцця партыі вакцын у Міністэрстве аховы здароўя збіраюцца арганізаваць урачыстую цырымонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі